Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ з Днём незалежнасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і ўвесь зімбабвійскі народ з Днём незалежнасці.
"Прыемна адзначыць, што ў гэтыя дні мы святкуем таксама 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна дружалюбныя адносіны і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж краінамі будуць і ў далейшым паспяхова ўмацоўвацца ва ўсіх сферах.