Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Судан Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Судан Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
"Упэўнены, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан будуць і ў далейшым актыўна пашырацца і ўмацоўвацца на карысць нашых дзяржаў", – гаворыцца ў віншаванні.