Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака з нацыянальным святам
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём вызвалення.
"Апіраючыся на дружбу і партнёрства, прынцыпы раўнапраўя і ўзаемнай павагі інтарэсаў, мы зможам дасягнуць значных вынікаў двухбаковага супрацоўніцтва, што адпавядае інтарэсам народаў нашых дзяржаў", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.