Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія з нацыянальным святам
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Сусіла Бамбанга Юдхаёна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць дасягнуць паспяховага развіцця кантактаў і ўзняць беларуска-інданезійскае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень.