Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Гана з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Гана Джона Эванса Ата Мілза і народ гэтай краіны з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.
"Упэўнены, што і ў далейшым традыцыйна дружалюбныя адносіны, якія ўмацаваліся за гэтыя гады, будуць заставацца надзейным фундаментам для пашырэння ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.