Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з юбілеем.
"Беларусы Вас ведаюць і цэняць як шчырага перакананага прыхільніка ўмацавання сапраўды брацкіх сувязей паміж нашымі краінамі, – адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. – У значнай ступені дзякуючы Вашым намаганням новае дыханне нададзена беларуска-расійскаму стратэгічнаму партнёрству, істотна актывізавана сумесная работа па развіццю Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, бачныя контуры набываюць вельмі маштабныя праекты далейшай інтэграцыі з удзелам Беларусі і Расіі".
"Упэўнены, што Ваш багаты вопыт, жыццёвая мудрасць, прынцыповасць і добрае стаўленне да Беларусі будуць і ў далейшым садзейнічаць узаемавыгаднаму двухбаковаму супрацоўніцтву нашых дзяржаў і ўмацаванню дружбы паміж беларусамі і расіянамі", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя і творчых поспехаў у яго цяжкай і адказнай дзейнасці на карысць Расійскай Федэрацыі.