Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зуму і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Свабоды.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю двухбаковых адносін з Паўднёвай Афрыкай. "Упэўнены, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ва ўсіх сферах будзе і ў далейшым паспяхова пашырацца", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.