Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары з Днём Незалежнасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары з Днём Незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што ўстойлівае развіццё беларуска-пакістанскіх адносін ва ўсіх сферах дасць магчымасць вывесці ўзаемнае супрацоўніцтва на новы ўзровень.