Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгу з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Даніэля Артэгу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка ў віншавальным пасланні адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці канструктыўнага палітычнага дыялогу і плённага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Нікарагуа.