Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Жака Роге з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Жака Роге з юбілеем.
"Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё міжнароднага алімпійскага руху. Высокай ацэнкі заслугоўвае ваша дзейнасць па прапагандзе алімпійскіх ідэалаў сярод моладзі, якая стала магутным імпульсам да арганізацыі і правядзення юнацкіх Алімпійскіх гульняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь гатовы да прадаўжэння плённага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія ажыццяўляюцца Міжнародным алімпійскім камітэтатам.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Жаку Роге далейшых поспехаў у рабоце па ўмацаванні аўтарытэту Міжнароднага алімпійскага камітэта ў суветнай супольнасці.