Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Феліпэ дэ Хесуса Кальдэрона Інахосу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Спадзяюся на далейшае развіццё канструктыўнага міждзяржаўнага дыялогу, пашырэнне ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях і больш якаснае выкарыстанне магчымасцей умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.