Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Арманду Эміліу Гебузу з нацыянальным святам
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мазамбіка Арманду Эміліу Гебузу з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць значны патэнцыял беларуска-мазамбікскіх адносін на карысць грамадзян нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.