Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з Днём Народнай Рэвалюцыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Народнай Рэвалюцыі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што агульнымі намаганнямі краіны змогуць дасягнуць больш высокага ўзроўню двухбаковага супрацоўніцтва дзеля росквіту народаў Беларусі і Манголіі.