Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа і народ гэтай краіны з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "Паспяховае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, значны рост двухбаковага гандлю за апошнія гады сведчаць аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь і Манголіі ёсць вялікі патэнцыял для развіцця адносін", - адзначаецца ў віншаванні.