Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мальты Джорджа Абелу з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мальта Джорджа Абелу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што развіццё канструктыўных партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і Мальтай і ў далейшым будзе адпавядаць узаемным інтарэсам і садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне.