Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам прадоўжыць паслядоўнае ўмацаванне дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі, паглыбіць двухбаковы палітычны дыялог, заснаваны на прынцыпах узаемнай павагі і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.