Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці і малдаўскі народ з 20-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Малдовай.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гэты перыяд краіны прайшлі няпросты шлях развіцця дзяржаўнасці, умацавання суверэнітэту і незалежнасці.
"Беларуска-малдаўскае супрацоўніцтва, якое заўсёды грунтавалася на ўзаемнай павазе, даверы і разуменні, значна пашырылася. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы выведзем нашы двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень", – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.