Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Македоніі Горге Іванава з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Македоніі Горге Іванава з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё канструктыўных партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і Македоніяй адпавядае інтарэсам дзвюх краін і народаў і будзе садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне.