Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што плённыя беларуска-літоўскія адносіны будуць дынамічна развівацца ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах супрацоўніцтва на аснове павагі і ўзаемаразумення на карысць грамадзян абедзвюх краін.