Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоса з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясона і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што ўзаемная павага і дружба, якія існуюць паміж дзвюма краінамі, будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю плённага беларуска-лаоскага супрацоўніцтва.