Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кіпра Дзімітрыса Хрыстофіяса з Днём Незалежнасці
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Дзімітрыса Хрыстофіяса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
"Упэўнены, што паспяховае ўмацаванне беларуска-кіпрскіх адносін дасць магчымасць вывесці міждзяржаўнае ўзаемадзеянне на новы ўзровень, што поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў нашых краін", – гаворыцца ў віншаванні.