Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Харватыі Іва Ёсіпавіча з нацыянальным святам

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Іва Ёсіпавіча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Перакананы, што ўсебаковае беларуска-харвацкае супрацоўніцтва і ў далейшым будзе пашырацца і ўмацоўвацца на аснове дружалюбных адносін, якія існуюць паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.