Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кеніі Мваі Кібакі з Днём Незалежнасці

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кенія Мваі Кібакі і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі ўдасца надаць пазітыўны імпульс развіццю двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Кеніяй ва ўсіх сферах.