Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з 20-годдзем дыпадносін

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева і народ гэтай краіны з 20-годдзем са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.

    "За мінулыя два дзесяцігоддзі нашы краіны прайшлі няпросты шлях станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, умацавання суверэнітэту і незалежнасці, забеспячэння дастойнага жыцця сваіх грамадзян, - гаворыцца ў віншаванні. - І сёння Беларусь і Казахстан - стратэгічныя партнёры і саюзнікі. Актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва мае сістэмны характар, паспяхова пашыраецца ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках".

    "Гістарычна існуючае імкненне нашых народаў да дружбы і яднання дало магчымасць пачаць працэсы глыбокай інтэграцыі ў рамках Мытнага саюза і Еўразійскай эканамічнай прасторы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Перакананы, што, захоўваючы нацэленасць на ўмацаванне ўзаемнай павагі, дружбы і стратэгічнага партнёрства, мы і ў далейшым зможам забяспечыць інтэнсіўнае і ўстойлівае развіццё нашых дзяржаў, значны рост дабрабыту грамадзян", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.