Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі з Днём абвяшчэння Рэспублікі

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    "Упэўнены, што канструктыўны дыялог і плённае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым развівацца на аснове дружбы, узаемаразумення і павагі", - гаворыцца ў віншаванні.