Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Хаміда Карзая і ўвесь афганскі народ з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі двухбаковае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Афганістанам будзе і ў далейшым умацоўвацца дзеля працвітання дзвюх дзяржаў.