Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукхерджы з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукхерджы і ўвесь індыйскі народ з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і Індыяй склаліся адносіны дружбы і даверу, што з’яўляецца надзейнай асновай доўгатэрміновага партнёрства.