Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Кароласа Папуліяса з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі Кароласа Папуліяса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што развіццё беларуска-грэчаскіх міждзяржаўных адносін і эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне ўзаемадзеяння ў іншых сферах будзе і ў далейшым адпавядаць агульным інтарэсам і садзейнічаць умацаванню дружалюбных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі.