Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Германіі Іаахіма Гаўка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём германскага адзінства.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што развіццё ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін.