Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

    Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Габонам ва ўсіх сферах.