Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда з Днём узяцця Бастыліі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Французскай Рэспублікі Франсуа Аланда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём узяцця Бастыліі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё беларуска-французскіх адносін, умацаванне двухбаковага дыялогу і плённага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.