Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслава Траццяка з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена Камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па фізічнай культуры, спорце і справах моладзі, прэзідэнта Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслава Траццяка з днём нараджэння.

    "У Беларусі высока цэняць вас як аўтарытэтнага спецыяліста, дасягненні якога сталі сімвалам служэння сваёй Радзіме, - адзначаецца ў віншаванні. - І сёння вы аддаяце шмат сіл і энергіі развіццю расійскага хакея, прапагандзе здаровага ладу жыцця, уносіце важкі ўклад ва ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіславу Траццяку здароўя, шчасця і новых перамог.