Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа Дэльгада з Днём незалежнасці
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Рафаэля Карэа Дэльгада з Днём незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі на вышэйшым узроўні ў Эквадор і праведзеныя ў Кіта перагаворы заклалі добрую аснову для далейшага ўмацавання дружбы і партнёрства дзвюх краін, што поўнасцю адпавядае стратэгічным інтарэсам беларускага і эквадорскага народаў.