Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса, Прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, а таксама народ гэтай краіны з нагоды Дня Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што актывізацыя беларуска-ізраільскіх кантактаў адбываецца ў гадавіну 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
"Беларуска-ізраільскія адносіны сёння – гэта сумесныя праекты ў самых розных сферах супрацоўніцтва, - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы. – Спадзяюся на Вашу падтрымку агульных намаганняў па развіццю ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі".