Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Дзілму Русеф з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілму Русеф і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь надае вялікае значэнне развіццю плённых сувязей з Бразіліяй у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на далейшую актывізацыю двухбаковага палітычнага дыялогу, пашырэнне дзелавых і гуманітарных кантактаў, умацаванне адносін дружбы і ўзаемаразумення.