Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралеса з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.
"Спадзяюся, што ў бліжэйшы час сумеснымі намаганнямі мы зможам вывесці кантакты паміж нашымі краінамі на больш якасны ўзровень і ў поўнай ступені выкарыстаць патэнцыял узаемадзеяння, які існуе ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай і іншых сферах", - адзначаецца ў віншаванні.