Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра з Нацыянальным днём

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнца Фішэра і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што "толькі на аснове прынцыпаў сапраўднага партнёрства і ўзаемнай павагі мы зможам дасягнуць паспяховага развіцця двухбаковых кантактаў і ўзняць беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень, што поўнасцю адпавядае нашым агульным інтарэсам і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі".