Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    "Беларусь высока цэніць традыцыйна дружалюбныя адносіны з Арменіяй, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і стратэгічнага партнёрства, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ўсебаковае беларуска-армянскае супрацоўніцтва, якое адпавядае інтарэсам нашых грамадзян, будзе і ў далейшым дынамічна развівацца і ўмацоўвацца".