Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з днём нараджэння
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна з днём нараджэння.
"Упэўнены, што сённяшняе плённае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва нашых краін дае магчымасць адкрываць новыя перспектыўныя напрамкі сумеснай работы ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сержу Саргсяну моцнага здароўя, новых поспехаў у служэнні інтарэсам Арменіі, а дружалюбнаму армянскаму народу – міру, працвітання і дабрабыту.