Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжыра Абдэльазіза Бутэфліку з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку з 75-годдзем.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што беларуска-алжырскія адносіны і ў далейшым будуць умацоўвацца на карысць двух народаў.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Абдэльазізу Бутэфліку здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а дружалюбнаму народу Алжыра міру і дабрабыту.