Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пранаба Мукхерджы з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Індыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Пранаба Мукхерджы з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Індыя.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць садзейнічаць далейшаму развіццю канструктыўнага дыялогу ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, а таксама ўстанаўленню стратэгічнага беларуска-індыйскага супрацоўніцтва.