Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пісьменніка і грамадскага дзеяча Валянціна Распуціна з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пісьменніка і грамадскага дзеяча Валянціна Распуціна з 75-гадовым юбілеем.
"Вы – адзін з лепшых прадстаўнікоў той кагорты тытанаў духу, якіх па праву называюць сумленнем народа, - гаворыцца ў віншаванні. – І сёння Ваша праўдзівае слова знаходзіць гарачы водгук у грамадстве, прыкоўваючы ўвагу людзей да сацыяльных і маральных праблем сучаснасці. Мы паважаем Вас за талент і грамадзянскую мужнасць, за пастаянную падтрымку Беларусі".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Валянціну Распуціну, каб яго шматгранная дзейнасць і ў далейшым служыла высакароднай мэце ўмацавання адзінства брацкіх народаў.