Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

    "Вашымі намаганнямі і малітвамі Праваслаўная Царква ўносіць значны ўклад у сцвярджэнне ідэалаў міласэрнасці, справядлівасці і дабра, падтрыманне грамадзянскага міру і згоды, развіццё міжрэлігійнага дыялогу, – адзначаецца ў віншаванні. – Беларускі народ з любоўю і ўдзячнасцю адносіцца да Вас, адчуваючы архіпастырскую ўвагу і падтрымку. Упэўнены, што Вашы веды, вопыт і мудрае слова будуць і ў далейшым садзейнічаць захаванню духоўнага адзінства нашых брацкіх народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу здароўя, доўгіх і плённых гадоў жыцця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.