Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

    "Ваша падзвіжніцкае служэнне стала ўзорам бесперапыннага духоўнага ўдасканалення, - адзначаецца ў віншаванні. – Вы заўсёды з асаблівай увагай і бацькоўскім клопатам ставіцеся да Беларусі. Мы глыбока адчуваем і цэнім Вашу дружалюбную падтрымку і пастырскую любоў. Упэўнены, што Ваша самаадданая дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць працвітанню Праваслаўнай Царквы, умацаванню адзінства народаў брацкіх краін".