Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пак Кын Хе з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пак Кын Хе з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Карэя.

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць на галоўнай дзяржаўнай пасадзе Рэспублікі Карэя будзе садзейнічаць яе далейшаму дынамічнаму развіццю і пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", – гаворыцца ў віншаванні.