Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Сафію Ратару з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР, народную артыстку Украінскай ССР, народную артыстку Малдаўскай ССР, Героя Украіны Сафію Ратару з юбілеем.
"Самабытны талент, цудоўны голас і бязмежная адданасць музыцы далі магчымасць Вам узняцца на вяршыню творчага Алімпа і стаць вялікай зоркай сучаснай эстрады. Вашы выдатныя песні - гэта невычэрпная крыніца пяшчоты, радасці і дабра для мільёнаў людзей", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "У Беларусі Сафію Ратару высока цэняць як выдатную артыстку і даўняга надзейнага сябра. Я з цеплынёй успамінаю нашу сустрэчу ў час цырымоніі ўручэння спецыяльнай узнагароды "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і запэўніваю, што на беларускай зямлі Вас заўсёды чакае самы сардэчны прыём".