Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Эдзіту П'еху з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Эдзіту П'еху з юбілеем.
"Вы з'яўляецеся адной з лепшых прадстаўніц той кагорты выдатных майстроў эстрады, дзякуючы якім гэты жанр стаў высокім мастацтвам, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У вашым выкананні нават простыя словы і мелодыі ператвараюцца ў залатыя шлягеры, якія заўсёды гучаць вельмі чулліва і сучасна".
"На беларускай зямлі вы заваявалі прызнанне як выдатная артыстка і добры сябар нашай краіны. Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце радаваць нас сваімі песнямі, садзейнічаючы развіццю культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.