Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву з юбілеем.

    У віншаванні гаворыцца, што ў Беларусі Ірыну Скобцаву добра ведаюць і цэняць як выдатную актрысу, якая стварыла цэлую галерэю незабыўных вобразаў лірычных гераінь - эмацыянальных, адданых, якія могуць любіць і дарыць шчасце.

    "Ад усёй душы жадаю Вам, паважаная Ірына Канстанцінаўна, моцнага здароўя, дабрабыту і добрага настрою. Няхай Ваша жыццё і ў далейшым будзе напоўнена новымі ролямі, захапленнем і прызнаннем паклоннікаў", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.