Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Мірашнічэнка з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Мірашнічэнка з юбілеем.
"Вялікі талент, дзівосная здольнасць да суперажывання і непаўторнае абаянне далі магчымасць вам увасобіць у цудоўных фільмах і незабыўных спектаклях на праслаўленай сцэне МХАТа і іншых тэатраў Расіі шэраг выдатных вобразаў, якія раскрываюць свет жаночай душы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для беларускіх гледачоў Ірына Мірашнічэнка з'яўляецца адной з самых любімых расійскіх актрыс сучаснасці, чыя творчасць, прасякнутая гуманізмам і дабром, аб'ядноўвае людзей. "Упэўнены, што ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва нашых брацкіх краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.