Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Тамару Гвердцытэлі з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Тамару Гвердцытэлі з юбілеем.

    "У нашай краіне Вы карыстаецеся вядомасцю і павагай як адна з выдатных спявачак сучаснасці, якая не раз радавала сваёй творчасцю адданых беларускіх паклоннікаў. Спадзяюся, што мы яшчэ не раз будзем мець шчасце бачыць Вас на нашай зямлі", - адзначаецца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тамары Гвердцытэлі здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў і дабрабыту.